Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пратэсты супраць арышту Калесьнікава


КІЕЎ. Сьпікер украінскага парлямэнту Ўладзімер Літвін заявіў сёньня, што ягоны тэлефон, а таксама тэлефоны іншых дэпутатаў праслухоўваюцца. Літвін таксама сказаў, што шэраг дэпутатаў знаходзяцца пад назіраньнем, але не паведаміў канкрэтных падрабязнасьцяў. Такія заявы Літвін зрабіў пры канцы абмеркаваньня ў парлямэнце арышту Барыса Калесьнікава, кіраўніка Данецкай абласной рады. Калесьнікава, якога лічаць адным з хаўрусьнікаў былога прэм’ер-міністра Ўкраіны Віктара Януковіча, арыштавалі на гэтым тыдні. Сярод абвінавачваньняў супраць яго -- вымагальніцтва і змова з мэтай забойства. Сам Калесьнікаў, аднак, заявіў сёньня ў кіеўскім судзе, што абвінавачваньні супраць яго палітычна матываваныя. Тысячы людзей сабраліся на мітынгі ў Кіеве і у Данецку, пратэстуючы супраць арышту. Сёньня Віктар Януковіч даслаў лісты з патрабаваньнем неадкладнага вызваленьня Калесьнікава генэральнаму пракурору Ўкраіны Сьвятаславу Піскуну, старшыні Вярхоўнага суду Васілю Малярэнку і міністру ўнутраных спраў Юрыю Луцэнку.
XS
SM
MD
LG