(Спадарыня: ) “Тут вельмі шмат можна казаць, але няхай бы ў нашых душах, у душах усіх людзей было тое, чаму ён вучыў: каб не было войнаў, каб усе добра ставіліся адзін да аднаго”.
(Спадар: ) “Я лічу, што з жыцьця пайшоў адзін з найвялікшых дзеячоў мінулага стагодзьдзя”.
(Спадарыня: ) “Я дзякую пану Богу, што давялося жыць у той час, калі касьцёлам кіраваў Ян Павал”.
(Юнак: ) “Я вельмі засмучаны, бо гэты чалавек зрабіў вялікі ўнёсак у развал Савецкага Саюзу, прыкладаў для гэтага нямала намаганьняў. І нават цяпер, калі паглядзець, што адбывааецца, — ён чарговы раз аб’ядноўвае сьвет. Бо ў Ватыкане сабраліся кіраўнікі ўсяго сьвету, каб разьвітацца з гэтым вялікім чалавекам. Сапраўды, гэта быў сьвяты чалавек”.
(Юначка: ) “Гэта быў чалавек сьвету, які пракладаў масткі паміж канфэсіямі, паміж народамі і цывілізацыямі”.
(Спадарыня: ) “Папа рымскі — канечне, увесь сьвет схіляецца перад ягонай вялікасьцю і значнасьцю. І я лічу, што італьянцам вельмі пашанцавала, ім выпаў вялікі гонар, што папа жыў у Рыме, кіраваў каталіцкай царквой і будзе пахаваны ў Італіі”.
(Спадар: ) “Я сам праваслаўны, але найперш я хрысьціянін, і ўсё, што я цяпер адчуваю, — гэта боль, што папы няма разам з намі. І вельмі шкада, што яму так і не ўдалося пабываць у Беларусі. Але я думаю, што Ян Павал “прабіў” шлях да Беларусі і ягоныя пераемнікі прыйдуць да нас, да беларусаў. Сёньня мне цяжка гаварыць больш: балюча і шкада, што папы няма”.