Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Віцебскія ўлады: прычына высокай квартплаты – надвор''е, мітынгаваць – нельга


Браніслава Станкевіч, Віцебск Віцебскі гарвыканкам лічыць, што пратэставаць супраць падвышэньня камунальных плацяжоў “немэтазгодна”, а прычынай павышэньня квартплаты сталася кепскае надвор''е. Такі адказ разам з адмоваю ў правядзеньні мітынгу “Не – падвышэньню коштаў на камунальныя паслугі!” атрымала гарадзкая арганізацыя Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі.

Паводле словаў партыйнай актывісткі Алены Фаміной, у афіцыйнай адмове за подпісам намесьніцы старшыні гарвыканкаму Ларысай Аленскай было зазначана, што падвышэньне кватэрнай платы за апошнія месяцы адбылося з прычыны неспрыяльнага надвор''я.

На думку чыноўнікаў, спажываньне цеплавой энэргіі і, адпаведна, плата за яго наўпрост залежаць ад тэмпэратуры на вуліцы, а таму пратэсты супраць супраць падвышэньня коштаў выказваць “немэтазгодна”, бо ў гэтым ніхто невінаваты, апрача хіба што зімовых маразоў.

Адмова гарвыканкаму ў правядзеньні мітынгу сталася досыць нечаканай для сябраў “Народнай грамады”. Па-першае, пэўнай гарантыяй таго, што мітынг дазволяць, яны лічылі тое, што дзеля ягонага правядзеньня абралі месца, адмыслова вызначанае ўладамі дзеля грамадзкіх акцыяў. А па-другое, праблема падвышэньня коштаў на камунальныя паслугі сёньня абмяркоўваецца паўсюль, бо яна надзвычай актуальная. Аказалася, што ў віцебскіх уладаў – іншае меркаваньне.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG