Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Генсэк ААН прапануе новую структуру ў правах чалавека


ЖЭНЭВА. Арганізацыя Аб’яднаных Нацыяў вымагае стварэньня прынцыпова новае ведамства ў справе правоў чалавека. Пра гэта заявіў сёньня Генэральны сакратар ААН Кофі Анан на пасяджэньні Камісіі ў справе правоў чалавека. Анан сказаў, што Камісія ня толькі не выконвае сваіх абавязкаў, але і падрывае аўтарытэт ААН. У камісію уваходзяць прадстаўнікі 53-ох краінаў. Сярод іх Судан, Зімбабвэ, Кітай, Савудаўская Арабія і Расея, якія абвінавачваюцца ў грубых парушэньнях правоў чалавека. У 2003 годзе камісію ўзначальвала Лібія. Генэральны Сакратар ААН лічыць, што трэба стварыць Раду ў справе правоў чалавека, якая б была меншай паводле складу і абіралася на Генэральнай асамблеі ААН.
XS
SM
MD
LG