Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аднавіўся рух паміж часткамі Кашміру


ДЭЛІ. Аднавіўся – больш чым праз паўстагодзьдзя – аўтобусны рух паміж індыйскай і пакістанскай часткамі Кашміру. Сёньня са сталіцы Кашміру выехалі два пасажырскія аўтобусы. На ўрачыстай цырымоніі прэм’ер-міністар Індыі Іманмохан Сінг сказаў:

(Сінг: ) “Адчыніць гэтыя дзьверы для нас вельмі істотна, бо Індыя і Пакістан павінны разам ісьці па шляху міру. Абодва ўрады дэманструюць павагу да сваіх народаў”.

Сказаў прэм’ер-міністар Індыі. Днямі ісламскія экстрэмісты атакавалі аўтобусны вакзал ў сталіцы Кашміру, шэсьць чалавек былі параненыя.
XS
SM
MD
LG