Сьведчаньнем агульнага стану здароўя можа быць такая лічба: узровень шпіталізацыі дасягнуў унікальна высокае адзнакі – ледзьве не 30%. Прэзыдэнцкая прэсавая служба падкрэсьліла: пры захаваньні такой тэндэнцыі “ў хуткім часе давялося б шпіталізаваць больш, чым трэцюю частку насельніцтва”. Тым часам як у большасьці разьвітых краінаў узровень і сярэдняя працягласьць шпіталізацыі ў разьліку на колькасьць насельніцтва ў 2-3 разы ніжэйшая, чым у Беларусі.
У большасьці краін сьвету практыкуецца мэдычнае страхаваньне насельніцтва. Пра гэта ішлі размовы і ў Беларусі, прыводзіліся аргумэнты “за” і “супраць”... Паводле канцэпцыі разьвіцьця аховы здароўя на 2003-2004 гады, не прадугледжваецца ўвядзеньня абавязковага мэдычнага страхаваньня. Прэзыдэнт Лукашэнка катэгарычна супраць радыкальных рэформаў у мэдыцыне, таксама ён выказаўся за найбольш эфэктыўную, на ягоную думку, колішнюю савецкую сыстэму. Праўда, недахопам савецкае сыстэмы кіраўнік краіны назваў тое, што тады не лічылі грошай. А сёньня такіх грошай краіна ня мае.
Насамрэч, ёсьць свая цана і ў так званай “бясплатнай мэдыцыны”. Старшыня навуковага савета па падрыхтоўцы Нацыянальных справаздач аб чалавечым разьвіцьці, эканаміст Леанід Заіка лічыць, што бясплатная мэдыцына эфэктыўная толькі для жанчын. Пры агульным зьніжэньні працягласьці жыцьця, розьніца паміж скарачэньнем жыцьця жанчын і мужчын павялічылася зь 9 да 14 гадоў.
(Заіка: ) “Што з гэтага вынікае? Што ахова здароўя мужчынаў нават не другарадная, а трэцяй ступені. Больш-менш фінансуецца й разьвіваецца ахова здароўя жанчын, маці й дзяцей”.
Пагаршэньне экалёгіі й мэдычнага абслугоўваньня нанесла ўдар у першую чаргу па здароўі мужчын. Будучыя пакаленьні, на думку эканаміста, праз 100 гадоў прыйдуць менавіта да такой высновы.
Мужчыны найменш адказныя за здароўе сярод сацыяльных груп. У іх у два разы больш высокая сьмяротнасьць ад новаўтварэньняў, чым у жанчын. Больш высокая сьмяротнасьць і ад хваробаў зьвязаных з кровазваротам.
(Заіка: ) “Усе краіны праходзілі фазу падобных праблемаў, але добрая дыягностыка й прафіляктыка спрыяюць таму, што памяншаецца ўзровень сьмяротнасьці ад хваробаў кровазвароту і новаўтварэньняў. Куба – краіна дзіўная й забаўная, але па працягласьці жыцьця яна нас апярэдзіла. Уся справа ў пастаноўцы пытаньня. У каштоўнасьцях нацыі, краіны”.
Мэдыцына ў той форме, у якой яна разьвіваецца, разьлічаная на пэнсыянэраў, на людзей, якія клапоцяцца пра сваё здароўе. Апроч таго, тыя, хто вядзе здаровы лад жыцьця, плоцячы пры гэтым падаткі, фактычна бярэ на сябе цяжар фінансавай адказнасьці за тых, хто нядбайна ставіцца да здароўя. Паводле эканаміста, для бальшыні беларусаў здароўе ня стала эканамічнай катэгорыяй.
А як ацэньваюць бясплатную мэдыцыну людзі працаздольнага веку? Ці сапраўды яна абыходзіцца ім бясплатна? Вось некаторыя дастаткова тыповыя меркаваньні:
(Галасы: ) “Назваць яе бясплатнай язык не паварочваецца. За ўсё ў гэтым сьвеце трэба плаціць. Сваім здароўем, нэрвамі... Калі трапляеш у мэдычную ўстанову, гэта вымагае ў тым ліку і жывых грошай”.
“Мы плацім за яе страшэнна дорага. Але я не карыстаюся ані платнай, ані бясплатнай. У Аксакаўшчыне неяк паляжаў. Заплаціў. Але нічога істотнага не атрымаў”.
“Я не лячыўся вельмі даўно. За апошнія 5 гадоў ня ўспомню такога выпадку”.
“Схадзіла да доктара і ноч ня спала. Ужо сцэнар пахаваньня свайго прыдумала”.
“Я даўно не карысталася з мэдычных паслугаў. Займаюся самалячэньнем. Мяне гэта так палохае, што не магу сябе загнаць. І я ведаю, што так робяць многія. Платная мэдыцына – “Нардын” – нам не па кішэні. А бясплатная... Туды ня хочацца”.