РЫМ. Канкляў – сход кардыналаў, на якім будзе абраны наступны папа рымскі, – пачнецца 18 красавіка. Кардыналы зьбяруцца за зачыненымі дзьвярыма ў Сыкстынскай капліцы Ватыкану.
Як паведаміў на прэсавай канфэрэнцыі прадстаўнік Ватыкану Хаакін Навара-Вальс, у чацьвер будзе абнародаваны тастамэнт Яна Паўла ІІ. 15-старонкавы тастамэнт Ян Павал ІІ пісаў на працягу ўсяго свайго пантыфікату. Першы запіс у тастамэнце датаваны 1979 годам.
Тым часам у Ватыкане працягваецца цырымонія разьвітаньня зь Янам Паўлам ІІ. Звыш мільёна вернікаў ужо прайшлі ля труны зь целам пантыфіка, выстаўленай у саборы сьвятога Пятра.
Тым часам у Ватыкане працягваецца цырымонія разьвітаньня зь Янам Паўлам ІІ. Звыш мільёна вернікаў ужо прайшлі ля труны зь целам пантыфіка, выстаўленай у саборы сьвятога Пятра.