Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Хусэйну паказалі выбары прэзыдэнта Іраку


БАГДАД, Відэазапіс выбараў прэзыдэнта і віцэ-прэзыдэнтаў Іраку сёньня паглядзелі былы ірацкі дыктатар Садам Хусэйн і 11 ягоных паплечнікаў, якія знаходзяцца ў вязьніцы ў ваколіцах Багдаду. Як паведаміў ірацкі міністар у пытаньнях правоў чалавека Бахціяр Амін, Хусэйн быў відавочна засмучаны. Гэта быў першы тэлепрагляд пасьля арышту Хусэйна. Міністар у пытаньнях правоў чалавека папрасіў, каб Садаму ў камэру прынесьлі тэлевізар, каб той мог назіраць выбарчы працэс.

Амэрыканскі прэзыдэнт Джордж Буш заявіў, што Нацыянальны сход Іраку, абраўшы новых лідэраў, зрабіў важны крок наперад. Прэзыдэнт ЗША павіншаваў жыхароў Іраку з гэтым гістарычным днём. Ліга арабскіх краінаў, Аўганістан і Турэччына павіталі выбар Талябані прэзыдэнтам Іраку.
XS
SM
MD
LG