БІШКЕК. Вярхоўны суд Кіргізстану вынес апраўдальны прыгавор у справе аднаго зь лідэраў былой апазыцыі Фэлікса Кулава. Ён быў асуджаны ў 2001 годзе з абвінавачаньня ў перавышэньні службовых паўнамоцтваў і раскраданьні грашовых сродкаў. Сам Кулаў настойваў, што вінавачаньні супраць яго насілі палітычна матываваны характар.
Пасьля вызваленьня з турмы ў сакавіку Кулаў заяўляў, што ў разе судовага апраўданьня ён возьме ўдзел у выбарах прэзыдэнта Кіргізстану.
Тым часам парлямэнт Кіргізстану зноў перанёс – гэтым разам на чацьвер – разгляд заявы Аскара Акаева аб адстаўцы з пасады прэзыдэнта.