БОСТАН. У штаце Масачусэтс у веку 89 гадоў памёр знакаміты амэрыканскі пісьменьнік, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі 1976 году Сол Бэлоў. Сын эмігрантаў з Расеі, Бэлоў быў адным з найвыдатнейшых прадстаўнікоў паваеннага пакаленьня амэрыканскіх габрэйскіх пісьменьнікаў. У цэнтры твораў Бэлоў – жыцьцё й роздумы мігрантаў у Амэрыцы ХХ стагодзьдзя. Найбольшую славу Солу Бэлоў прынесьлі раманы “Плянэта спадара Сэмлера”, “Сьнежань дэкана”, “Дар Гамбалта” і “Герцаг”. Апрача Нобэлеўскай, Бэлоў быў уганараваны Пулітцэраўскай прэміяй і трыма Нацыянальнымі кніжнымі прэміямі ЗША.