Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Чаму былому дэпутату Лісу можна ў кожным горадзе мець дзяржаўную кватэру?”


RFE/RL Водгукі слухачоў – 6 красавіка 2005 г. Кожны дзень з 21:00 да 09:00 вы можаце затэлефанаваць на менскі нумар 290-39-52 і пакінуць сваё паведамленьне на нашым аўтаадказьніку. Рэдакцыя Радыё Свабода не нясе адказнасьці за выказваньні слухачоў.

(Спадарыня: ) “Каля тыдня таму ў прэсе была інфармацыя пра дзьвюх жанчын, якія памерлі ў адным з радзільных дамоў Гомельскай вобласьці. Адна зь іх пакінула пецярых дзяцей разам зь немаўляткам. Пачаліся звальненьні мэдработнікаў, акушэраў, дактароў, якія вінаватыя ўва ўсім гэтым, і рабочага, які запоўніў балён ня тым газам. Але ўва ўсім гэтым праглядаецца незабесьпячэньне надзейнай апаратурай у бальніцах. Нават у раддомах гораду Менску няма апаратаў, якія кантралявалі б падачу газу пры наркозе, а калі дзе і ёсьць, то яны вельмі састарэлыя. Міністэрства аховы зусім не клапоціцца пра тое, каб у бальніцах нашай Беларусі была новая тэхніка. І таму паміраюць нашыя маці маладыя…”

(Мазура: ) “Правяраючы маю упартасьць, нашы гарадзкія ўлады мне паабяцалі купіць дом, калі я яго знайду. Калі я нешта знаходжу, яны мне крычаць, што гэта дорага. Знайшла за 14 тысяч, хаця ў Наваградку дамы каштуюць 20-25 тысяч даляраў. Каб не купіць мне гэты дом, яны сказалі, што Лукашэнка ня можа мне выдзеліць такой сумы. Тады я знайшла за 8 тысяч даляраў, і зноў мне адмовілі набыць яго: сказалі, што ня могуць набыць дом, які каштуе больш за 5 тысяч даляраў. А што я магу набыць за такія грошы? Ці гэта дапамога ўладаў? Мой дом вельмі халодны, цячэ столь, дзеці сталі часта хварэць. Правільна, я просты чалавек, зь мяне можна зьдзекавацца. І на гэта Лукашэнка глядзіць спакойна.

Чаму былому дэпутату Лісу можна ў кожным горадзе мець дзяржаўную нават кватэру? І ўсе чыноўнікі маюць па некалькі кватэраў, – і гэта ўсё па законе. А ў мяне аварыйны дом, і мне нельга выдзеліць 8 тысяч даляраў. Цэны ў крамах растуць, дапамога вельмі нізкія, 40 550 рублёў на дзіця.

Прашу вас, раскажыце пра маё жыцьцё! І хай Лукашэнка ведае, як жывуць шматдзетныя сем’і! Як магчыма выхоўваць дзяцей у такіх умовах?”

(Спадар: ) “Я ніяк не адчуваю, што жыву ў нейкай саюзнай дзяржаве ды не хачу гэтага адчуваць. Усе клопаты аб стварэньні з Расеяй саюзнай дзяржавы лічу здрадніцкай дзейнасьцю, дзяржаўным злачынствам!”

“За лепшае жыцьцё, за сваю будучыню трэба змагацца з уладай. Сама ўлада, калі яе не крытыкаваць, будзе навязваць грамадзтву свой рэжым існаваньня, заснаваны на галечы, на несправядлівасьці, на злоўжываньні. Пра гэта сьведчыць уся гісторыя чалавецтва. Нельга сядзець і чакаць, калі ўлада прывядзе ўсё грамадзтва наагул і кожнага грамадзяніна паасобку да сьветлай будучыні. Ня будзе гэтага, і спадзяваньні на гэта марныя!”
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG