Расейская газэта “Время новостей” нагадвае, што апошні раз лідэры дзьвюх краінаў бачыліся на саміце СНД у Астане ў кастрычніку мінулага году. З таго часу СНД не далічылася двух прэзыдэнтаў – Леаніда Кучмы і Аскара Акаева, і гэты факт, на думку газэты, шмат у чым вызначыў танальнасьць перамоваў. Ранейшыя дамоўленасьці аб стварэньні валютнага саюзу і аб Канстытуцыйным акце так і ня выкананыя і застаюцца даволі вострымі.
Тэма ўвядзеньня адзінай валюты таксама абмяркоўвалася, але ніякіх рашэньняў прынята не было – піша газэта “Ведамасьці” і прыводзіць словы неназванага крамлёўскага чыноўніка, які сказаў, што “пэрспэктыва ўвядзеньня адзінай валюты адыходзіць за гарызонт 2006 году”.
На тле іншых публікацыяў вылучаецца рэдакцыйны камэнтар у тых жа “Ведамасьцях” пад назвай “Атаманы эканомікі”. Аўтар газэта сьцьвярджае, што абодва лідэры прыехалі падзяліцца вопытам каманднага кіраваньня эканомікай.
Расейскае выданьне “Газета” сьцьвярджае, што Аляксандар Лукашэнка прыехаў у Сочы па падтрымку на тле эпідэміі рэвалюцый у СНД, і таму шмат гаварыў аб інтэграцыі, але пазьбягаў штосьці ўдакладняць. А Пуцін, у сваю чаргу, які да “аранжавай рэвалюцыі” ва Ўкраіне размаўляў з Лукашэнкам даволі рэзка, учора быў падкрэсьлена ветлівы. У Маскве прызнаюць, – піша “Газета,” – што Лукашэнка ня самы просты партнэр, але гэта значна лепш за чарговую “аранжавую рэвалюцыю”. Хоць такая пазыцыя хутчэй за ўсё ускладніць дачыненьні Расеі з Захадам.
Газэты “Коммерсантъ” і “Комсомольская правда” наогул напісалі пра сустрэчу двух лідэраў іранічна, падаючы падрабязнасьці, як пуцінскі сабака зьлітаваўся да Лукашэнкі і даў сябе палашчыць.
Сярод камэнтароў зь вялікадзяржаўнай рыторыкай варта вылучыць публікацыю ў газэце “Гудок”. Аўтар сьцьвярджае, што раней заходнія сябры-супернікі адназначна прызнавалі Беларусь прыналежнай да сфэры ўплыву Расеі, але ў апошні час сытуацыя пачала мяняцца.
Газэта расказвае слухачам пра амэрыканскі “Акт аб дэмакратыі ў Беларусі”, а пасьля сьцьвярджае наступнае: “Узьяднаньне Расеі і Беларусі было б... крокам да адраджэньня Расеі у цэлым і тае вялікае Расеі, якая была ў геаграфічных і гістарычных абрысах – Расейскай імпэрыі і Савецкага Саюзу. Гэтыя ненатуральыня межы Расеі, якія ствараюць ёй масу праблем, з моманту аб’яднаньня зь Беларусяй пачалі б зьнікаць, і тэндэнцыя была б скрайне пазытыўная...”.