Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У ЗША Юшчанка закрануў з Бушам тэму Беларусі, заяўляе пра намер Украіны стаць рэгіянальным дэмакратычным лідэрам


Юры Сьвірко, Кіеў Падчас візыту ўкраінскага прэзыдэнта Віктара Юшчанкі ў Вашынгтон ён і прэзыдэнт ЗША Джордж Буш падпісалі “Парадак дня новага стагодзьдзя для ўкраінска-амэрыканскага стратэгічнага партнэрства”, дзе бакі заявілі аб падтрымцы свабоды ў Беларусі ды на Кубе.

Украіна й ЗША пісьмова забавязаліся разам працаваць над узмацненьнем дэмакратычных інстытутаў ва Ўкраіне, а таксама “над распаўсюджаньнем свабоды ў Эўропе ды за яе межамі”.

Акрамя гэтага агульнага палажэньня, у тэксьце падпісанага прэзыдэнтамі Бушам і Юшчанкам дакумэнту ёсьць словы пра тое, што бакі будуць супрацоўнічаць “у падтрымцы рэформаў, дэмакратыі, цярпімасьці й павагі да ўсіх грамадаў, а таксама ў мірным разьвязаньні канфліктаў у Грузіі й Малдове, ды падтрымліваць поступ свабоды ў такіх краінах, як Беларусь і Куба”.

На сёньняшнім брыфінгу ў МЗС Украіны афіцыйны прадстаўнік гэтага ведамства Дмытро Свысткоў на просьбу пракамэнтаваць шляхі супрацоўніцтва Кіева ды Вашынгтона што да Беларусі адказаў гэтак:

(Свысткоў: ) “Міністэрства замежных справаў дакладных дэталяў што да вынікаў гутарак на гэтым этапе пакуль што ня мае – мы іх чакаем. Таму мне цяжка сказаць пра тыя дамоўленасьці, якія былі дасягнутыя. Найбліжэйшым часам, як толькі яно да нас прыйдзе, мы адразу ж вам пра ўсё паведамім”.

Тым часам прэзыдэнт Віктар Юшчанка, выступаючы ў Джорджтаўнскім унівэрсытэце, заявіў, што Ўкраіна гатовая ўзяць на сябе адказнасьць рэгіянальнага лідэра, які будзе пазытыўна ўплываць на дэмакратычнае разьвіцьцё ў іншых краінах.

Спадар Юшчанка патлумачыў гэта тым, што ўкраінская памаранчавая рэвалюцыя належыць да тых пераломных падзеяў, якія мяняюць гісторыю краіны ды ўсяго сьвету.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG