ЛЁНДАН. Праваабарончая арганізацыя “Міжнародная амністыя” паведаміла, што летась па ўсім сьвеце былі пакараныя сьмерцю каля 3 тысячаў 800 чалавек. За апошнія чвэрць стагодзьдзя больш сьмяротных пакараньняў было толькі ў 1996 годзе. Паводле дадзеных праваабаронцаў, у Кітаі летась было пакарана як найменей тры тысячы 400 чалавек, у Іране – 159, у тым ліку трое дзяцей.