Лінкі ўнівэрсальнага доступу

За кратамі спэцпрыёмніка застаюцца чатыры палітвязьні


Любоў Лунёва, Менск Cа спэцпрыёмніка-разьмеркавальніка на волю выйшлі Антон Ціхановіч і Вадзім Таптуноў. Іх арыштавалі на 10 сутак за ўдзел у апазыцыйнай акцыі, якая адбылася ў Менску 25 сакавіка пад лёзунгамі адстаўкі Аляксандра Лукашэнкі.

Антон Ціхановіч упершыню ўдзельнічаў у апазыцыйнай акцыі і ўпершыню быў затрыманы.

(Ціхановіч: ) “Там нармалёва было, ня сумна. Шмат размаўлялі, абмяркоўвалі эўрапалітыку.”

Антона Ціхановіча трымалі ў камэры разам з 11 палітвязьнямі, арыштаванымі за ўдзел у апазыцыйнай акцыі. Вязьні спэцпрыёмніка кажуць, што адбываць пакараньне ў адной камэры з аднадумцамі значна лягчэй, чым паасобку.

Вадзім Таптуноў быў з Антонам у адной камэры.

(Таптуноў: ) “Умовы так сабе, здавальняючыя. Я тут першы раз. Спачатку было крыху страшна, а потым нічога… Шмат размаўлялі наконт палітычнай дзейнасьці ў краіне. Я нават і не чакаў, што нам будуць прыносіць перадачы. Гэта вельмі прыемна было. Прыемна, што пра нас не забыліся. Мы адчувалі салідарнасьць з воляй.”

Такім чынам за кратамі спэцпрыёмніка-разьмеркавальніка на вуліцы Акрэсьціна застаюцца чатыры палітвязьні – Карэн Акопаў, Юры Фабішэўскі, Андрэй Баранаў і Вячаслаў Сіўчык. Тэрмін іх зьняволеньня – 15 сутак арышту – скончыцца 9 красавіка.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG