Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Акаеў падпісаў пагадненьне аб адстаўцы


МАСКВА. Прэзыдэнт Кіргізіі Аскар Акаеў падпісаў пагадненьне аб сваёй адстаўцы. Ён зрабіў гэта сёньня ў кіргіскім пасольстве ў Маскве. 11 дзён таму Акаеў зьбег з Кіргізіі ў Расею пасьля таго, як апазыцыйныя дэманстранты захапілі ягоны офіс у Бішкеку. Паводле прадстаўніка кіргіскай парлямэнцкай дэлегацыі ў Маскве Ташкула Керэксісава, адстаўка набывае юрыдычную сілу ў аўторак.

(Керэксісаў: ) “Гэта было важнае рашэньне з боку Акаева. Найперш гэта было неабходна для кіргіскага народу, каб дзяржава і вэртыкаль улады разьвіваліся ў прававым полі. З практычнага гледзішча, рэвалюцыя адбылася і новая ўлада сфармаваная, але ў прававым полі гэту дакумэнт неабходны”.

Паводле Керэксісава, Акаеў таксама запісаў 18-хвілінны зварот, які пакажуць на сэсіі кіргіскага парлямэнту ў аўторак, а потым па нацыянальным тэлебачаньні. Дэпутат Тэмір Сарыеў паведаміў Радыё Свабода, што цяпер кіргіскі парлямэнт прызначыць новыя прэзыдэнцкія выбары.
XS
SM
MD
LG