Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэзыдэнт Украіны прыбыў зь візытам у ЗША


ВАШЫНГТОН. Прэзыдэнт Украіны Віктар Юшчанка прыбыў у Злучаныя Штаты з чатырохдзённым рабочым візытам. У Вашынгтоне адбудуцца перамовы Юшчанкі з амэрыканскімі прэзыдэнтам Джорджам Бушам, дзяржсакратаром Кандалізай Райс і віцэ-прэзыдэнтам Дыкам Чэйні. Пазьней Юшчанка наведае Бостан і Чыкага, дзе сустрэнецца з тамтэйшымі ўкраінцамі. Міністар замежных справаў Украіны Барыс Тарасюк заявіў, што Кіеў імкнецца да ўсталяваньня стратэгічных партнэрскіх стасункаў з ЗША.
XS
SM
MD
LG