Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Акаеў пагадзіўся скласьці паўнамоцтвы прэзыдэнта Кіргізстану


МАСКВА. Былы прэзыдэнт Кіргізстану Аскар Акаеў пагадзіўся сёньня скласьці зь сябе паўнамоцтвы пасьля перамоваў у Маскве з парлямэнцкай дэлегацыяй з Кіргізстану на чале са сьпікерам парлямэнту Амурбэкам Тэкебаевым. Чакаецца, што афіцыйная цырымонія адстаўкі Акаева адбудзецца ў панядзелак. Старшыня Канстытуцыйнага суду Кіргізстану Чалпон Баекава заявіла, што прэзыдэнцкія выбары адбудуцца 26 чэрвеня ў любым выпадку. Пакуль абавязкі прэзыдэнта і адначасна прэм’ер-міністра Кіргізстану выконвае адзін зь лідэраў апазыцыі Курманбэк Бакіеў.
XS
SM
MD
LG