Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэзыдэнт Украіны распачынае візыт у ЗША


ВАШЫНГТОН. Прэзыдэнт Украіны Віктар Юшчанка распачынае сёньня чатырохдзённы візыт у Злучаныя Штаты. У Вашынгтоне адбудуцца ягоныя перамовы з прэзыдэнтам ЗША Джорджам Бушам, а таксама з кіраўніцтвам Кангрэсу. Затым Юшчанка наведае Бостан і Чыкага, дзе жывуць шматлікія ўкраінскія грамАды. Міністар замежных справаў Украіны Барыс Тарасюк заявіў, што Кіеў імкнецца да ўсталяваньня стратэгічных партнэрскіх стасункаў з ЗША.
XS
SM
MD
LG