Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Кіеве адбыўся паказ дакумэнтальных фільмаў Юрыя Хашчавацкага


Павло Зуб’юк, Кіеў У гэтыя дні ў Кіеве праходзяць Дні дакумэнтальнага кіно пра правы чалавека “Ўкраінскі кантэкст”. Учора ўкраінскія гледачы змаглі паглядзець вядомыя стужкі Юрыя Хашчавацкага.

У пятніцу былі прадэманстраваныя фільмы Юрыя Хашчавацкага “Звычайны прэзыдэнт”, “Каўкаскія палонныя”, “Багі сярпа і молата” ды іншыя. Спадар Хашчавацкі застаўся задаволены паказам:

(Хашчавацкі: ) “Вы ведаеце, здаецца, што рэакцыя звычайная, але насамрэч гэта ня так, бо яна значна больш эмацыйная, чым у любым іншым месцы. Відаць, што гэтыя тэмы, якія мы закранаем, для ўкраінцаў сёньня вельмі балючыя й вельмі памятныя, і яны ўсё гэта бачылі, яны гэта разумеюць і пазнаюць, і іх рэакцыя такая, як быццам яны пазналі тое, што толькі што было зь імі. У гэтым сэнсе я разумею, што мне проста пашанцавала: я прыехаў у патрэбны час у патрэбнае месца з тымі самымі фільмамі, якія ім вельмі падабаюцца”.

І сапраўды: глядзельная зала была перапоўнена жадаючымі даведацца пра беларускую рэчаіснасьць. Пасьля фільмаў Юры Хашчавацкі павіншаваў украінцаў з дэмакратычнымі зьменамі ў іх краіне і адказаў на пытаньні.

Сёньня на кінафэстывалі таксама будзе паказана кінастужка пра Беларусь – гэта фільм маладога нямецкага рэжысэра Сэбастьяна Гейнцэля “89 мілімэтраў”, своеасаблівы партрэт новага пакаленьня постсавецкіх беларусаў, якое стаіць паміж застоем, пратэстам і ад’ездам.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG