Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ці адчуваюць жыхары Гомеля, што жывуць у саюзнай дзяржаве?


Казімір Яноўскі, Гомель “Ці адчуваеце вы, што жывяце ў саюзнай дзяржаве Беларусі і Расеі”? Гэтае пытаньне жыхарам Гомеля задаваў наш карэспандэнт.

(Дзяўчына: ) “Беларусь – гэта Беларусь, а Расія – гэта Расія”.

(Хлапец: ) “Канешне, ёсьць адчуваньне паміж народамі. Я сам грамадзянін Расеі”.

(Пэнсіянэрка: ) “А навошта гэту лухту вярзьці!”

(Студэнт: ) “Казалі, што будуць уводзіць адзіную валюту. Усё гэта расьцягваецца. Дый Расея да гэтага не імкнецца”.

(Карэспандэнт: ) “Ці адчуваеце вы, што жывяце ў саюзнай дзяржаве Беларусі і Расеі”?

(Дзяўчына: ) “Не, не адчуваю”.

(Хлапец: ) “Адразу і не адкажаш. Трэба падумаць”.

(Жанчына: ) “Ніякага адчуваньня супольнай дзяржавы няма. Ёсьць толькі боязь, што гэты хаўрус можа зноў заглынуць Беларусь у сваё ненажэрнае чэрава, дзе ніколі не было і не будзе парадку”.

(Студэнтка: ) “Беларусь – асобная краіна, яна сама па сабе”.

(Студэнтка: ) “Я не разумею, што такое саюзная дзяржава”.

(Пэнсіянэрка: ) “Я часьцяком бываю ў Расеі, і таму сувязь адчуваю. Я спакойна перамяшчаюся, ніхто мяне не правярае – ні мытні, нічога. Гэта шмат азначае”.

(Хлапец: ) “Я не адчуваю гэтага. Ёсьць розьніца паміж жыцьцём у Расеі і Беларусі. Зусім іншыя погляды на жыцьцё, іншыя заробкі, розныя адносіны да жыцьця ў Беларусі і ў Расеі”.

(Студэнт: ) “Беларусь павінна быць незалежнай. У нас павінны быць свае парадкі, свае законы. Мы – самі па сабе. Іначай і быць ня можа”.

(Хлапец: ) “Я лічу, што мы жывём разам: межаў няма. Адчуваю Расею і Беларусь як агульную дзяржаву”.

(Хлапец: ) “Мне гэта не цікава. Я тэлевізар не гляджу і гэтым не цікаўлюся”.

(Хлапец: ) “Маё меркаваньне такое: нельга, каб Беларусь і Расея аб’ядноўваліся. Беларусь – гэта самастойная краіна. Ні ў якім разе нельга аб’ядноўвацца”.

(Школьнік: ) “Я адчуваю, што мы жывём у розных краінах. Маем розных прэзыдэнтаў, розныя законы, розныя Канстытуцыі, розныя заканадаўчыя органы. Гэта мне дае падставу адчуваць, што мы жывём у розных краінах”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG