Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Канстытуцыю Кіргізстану ўнясуць зьмены


БІШКЕК. Старшыня Канстытуцыйнага Суду Кіргізстану Чалпан Баекава заявіла, што патрэбна ўнесьці зьмены ў Канстытуцыю краіны, каб выправіць “недахопы” цяперашняга варыянту Канстытуцыі. Для гэтага будзе створаная спэцыяльная камісія, у якую ўвойдуць прадстаўнікі ўсяго кіргіскага грамадзтва. Пакуль прэзыдэнт Аскар Акаеў не пайшоў у адстаўку, цяперашні ўрад Кіргізстану ня можа лічыцца законным. Сьпікер парлямэнту Кіргізстану паведаміў сёньня, што дэлегацыя кіргіскіх дэпутатаў наведае Маскву ў нядзелю, каб правесьці там перамовы з Аскарам Акаевым аб ягонай адстаўцы. Амурбэк Тэкебаеў паведаміў, што Аскар Акаеў вусна пагадзіўся пайсьці ў адстаўку, не вяртаючыся ў Кіргізстан.
XS
SM
MD
LG