Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Новы землятрус на інданэзійскім востраве Ніяс


НІЯС. На інданэзійскім востраве Ніяс мінулай ноччу адбыўся новы землятрус. Сіла падземных штуршкоў дасягнула 5 і 8 дзесятых бала паводле шкалы Рыхтэра. Зьвестак аб ахвярах і разбурэньнях пакуль не паступала. Жыхары вострава яшчэ не прыйшлі ў сябе пасьля нядаўняга моцнага землятрусу. Паводле апошніх дадзеных, ахвярамі стыхійнага бедзтва 28 сакавіка на інданэзыйскіх астравах у раёне Суматры сталі 548 чалавек. Інданэзійскія ўлады мяркуюць, што ўсяго ў выніку землятрусу загінулі каля 2 тысячаў чалавек. Больш за ўсё загіблых на Ніясе. Больш за 56 тысячаў людзей засталіся без жытла. Сёньня выратавальнікі знайшлі аднаго ацалелага – пяць дзён ён правёў пад развалінамі свайго дому. Сёньня ля востраву Ніяс разьбіўся гелікоптэр з 11 выратавальнікамі. Іх лёс пакуль не вядомы.
XS
SM
MD
LG