Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Судан лічыць рэзалюцыю Рады Бясьпекі ААН-несправядлівай


ХАРТУМ: Судан назваў рэзалюцыю Рады Бясьпекі ААН “несправядлівай”. Міжнародны Суд вырашыў прыцягнуць да адказнасьці людзей абвінавачваных у ваенных злачынствах у суданскай правінцыі Дарфуры. Дзярж-міністр Наджыб аль-Хэр заявіў, што рэзалюцыя “некараэктная, памылковая і блізарукая”, і што ягоны ўрад не падпарадкуецца ёй. У часе ранішняй малітвы прэзыдэнт Судану Амар эль-Башыр адзначыў, што рэзалюцыя накіраваная ня толькі супраць ураду, але і суданскага народу. Цягам апошніх двух гадоў у Дарфуры загінулі 180 тысяч чалавек.
XS
SM
MD
LG