Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Паводле іранскага лекара, канадзкую журналістку катавалі ў тэгеранскай турме


ТАРОНТА. Былы іранскі лекар заявіў, што канадзкую журналістку Захру Каземі, якая загінула два гады таму ў тэгеранскай турме, катавалі. Шахрам Азам, які нядаўна атрымаў палітычны прытулак у Канадзе, паведаміў, што падчас агляду журналісткі ў турэмным шпіталі ён выявіў у яе раны і пашкоджаньні, якія сьведчылі пра катаваньні і гвалт. 54-гадовая Каземі была арыштаваная падчас фотаздымак ля будынку турмы ў Тэгеране ў пэрыяд студэнцкіх пратэстаў. Летась у Іране судзьдзі з прычыны недастатковасьці доказаў апраўдалі супрацоўніка службы выведкі, якога абвінавачвалі ў забойстве журналісткі.
XS
SM
MD
LG