Гаворкі пра дэкрэт
Аляксандар Лукашэнка падпісаў дэкрэт у справе супрацьдзеяньня гандлю людзьмі. Для беларускай моладзі самым актуальным ёсьць пункт 1.6: “Накіраваньне грамадзянаў, якія навучаюцца ў арганізацыі сыстэмы адукацыі Рэспублікі Беларусь, на вучобу за мяжу ажыцьцяўляецца зь пісьмовага дазволу Міністэрства адукацыі”. Сутнасьць камэнтароў зьвялася да таго, што, маўляў, улады выступілі ў сваім рэпэртуары — зноў парушылі правы і свабоды чалавека. Згаданы пункт дэкрэту паставілі ў адзін шэраг з увядзеньнем ва ўнівэрсытэтах курсу дзяржаўнай ідэалёгіі, з забаронай замежных паездак на заробкі і з аднаўленьнем абавязковага разьмеркаваньня.
Я задаў некалькі пытаньняў маладому праўніку з Гомелю Ўладзіславу Белавусаву.
(Карэспандэнт: ) “Як мяркуеце, як гэта будзе на практыцы выглядаць? Захацеў студэнт выехаць вучыцца, што яму можа перашкодзіць на практыцы?”
(Белавусаў: ) “Немажліва ўвесьці нейкую сыстэму адлову, бо, у прынцыпе, ніхто ж не патрабуе на сёньняшні дзень нейкіх дакумэнтаў, што пацьвярджаюць менавіта навучаньне за мяжой. Магу сказаць, што выйсьце будзе знаходзіцца, і знаходзіцца будзе праз кіданьне ўласнага ўнівэрсытэту. Мы бачым напрыклад, сытуацыі з разьмеркаваньнем, што неяк студэнты вынаходзяць самі выйсьце: хто замуж выходзіць, хто яшчэ нейкім чынам, хто прапіску неяк сабе падрабляе. Вось нешта падобнае будзе адбывацца і з гэтым дэкрэтам”.
(Карэспандэнт: ) “Гэтая сіла супрацьдзеяньня цалкам натуральная і яе цалкам можна прадугледзець. Тым ня менш, гэта дзеяньні, зьвязаныя з хітрыкамі й маніпуляцыяй. А з гледзішча законаў, чым можна супрацьдзейнічаць гэтаму дэкрэту?”
(Белавусаў: ) “Унівэрсальная зброя супраць гэтага дэкрэту, гэта Канстытуцыя. Бо дэкрэт носіць відавочны антыканстытуцыйны характар”.
(Карэспандэнт: ) “Што, акрамя ўнівэрсальнай Канстытуцыі і ўнівэрсальнай Дэклярацыі правоў чалавека, тут можна згадаць?”
(Белавусаў: ) “А справа ў тым, што сытуацыя дзіўная ў краіне — дэкрэты маюць такую ж сілу, што і законы. Адзіным сродкам апэляцыі якраз і застаецца Канстытуцыя”.
20-гадовы Сяржук Семянюк навучаецца ў Віленскім пэдагагічным унівэрсытэце. Ягоныя развагі на ўсё тую ж тэму: як жыць пасьля дэкрэту?
(Семянюк: ) “Людзі, якія зьбіраліся вучыцца за мяжой, разумеючы, што адукацыя там лепшая, чым тут, — іх не стрымаюць нейкія адміністрацыйныя пакараньні, якія будуць прымяняцца, або штрафы. Можна падумаць, што сытуацыя ў краіне, рана ці позна, усё роўна зьменіцца, а таму на час заканчэньня адукацыі ўжо можна вяртацца ў краіну, дзе гэты дэкрэт ужо ня будзе мець ніякай сілы”.
(Карэспандэнт: ) “Гэтыя захады якія наступствы будуць мець? Ці стане беларускіх студэнтаў у замежных унівэрсытэтах болей? Можа, іх будзе стымуляваць на выезд якраз тое, што ўжо рэглямэнтуецца магчымасьць адукацыі за мяжой? Альбо гэтых самых беларускіх студэнтаў стане ўжо меней, бо цяжка будзе выехаць?”
(Семянюк: ) “Пасьля кожнага з такіх захадаў, якія прымаюцца, можна сказаць, супраць студэнтаў, натуральна, колькасьць людзей павялічваецца. Таму што людзі разумеюць, што закручваюцца гайкі, што ўмоваў на навучаньне ў Беларусі ўсё меней і меней”.
(Карэспандэнт: ) “Як можна змагацца з гэтым дэкрэтам?”
(Семянюк: ) “Ёсьць такое пытаньне: як можна адрозьніць чалавека, які зьяжджае на навучаньне ад чалавека, які зьяжджае проста па нейкіх сваіх справах? Калі рабіць візу ад унівэрсытэту, там дзе адназначна зразумела, што ты езьдзіш па гэтай візе на навучаньне. Калі будзеш рабіць візу проста як прыватны чалавек, турыстычную, проста на пэўны час, я думаю, гэта цалкам магчыма. Прынамсі, калі навучаньне завочнае, то ў мяне няма ніякіх перашкодаў зрабіць проста звычайную візу на месяц, паехаць на сэсію пабыць і вярнуцца назад. І ніхто ніяк ня зможа даказаць, што я быў на навучаньні”.
(Карэспандэнт: ) “Злавілі вас на мяжы, да якіх захадаў супраць сябе вы гатовыя?”
(Семянюк: ) “Тут вельмі цяжка адказаць, таму што дэкрэт прыняты, гэты пункт у дэкрэце ёсьць, але якім чынам ён будзе выконвацца, якая сыстэма, гэта невядома. Таму можна так падумаць, што гэта проста прыватна будзе разглядацца — кожная асоба. То бок калі гэта проста нейкі студэнт, да яго можа быць нешта адно прынятае, калі гэта чалавек, які з апазыцыйных дзеячаў, то, натуральна, гэта будуць ужо нейкія іншыя захады. Вось тут гэта насамрэч вельмі страшна, тое, што не прадугледжана працэдура, не прадугледжана, якое пакараньне за гэта ёсьць, таму тут для злоўжываньняў глеба вельмі вялікая”.
Гаворкі пра Аляксандра Казуліна
Колішні рэктар Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту Аляксандар Казулін абвесьціў пра стварэньне руху “Воля народу”. Такім чынам ён распачаў уласную палітычную кар’еру. Тут жа заангажаваная ў палітыку грамада падзялілася на два лягеры. Адны зьяўленьне новага гульца вітаюць. Іншыя ж зрэагавалі нэгатыўна. Папрокам спадару Казуліну прыгадалі мінулае. У прыватнасьці, русіфікацыю БДУ і цкаваньне апазыцыйна настроеных студэнтаў.
Як жылося студэнтам пры колішнім рэктары і як моладзь ставіцца да пачатку ягонай палітычнай кар’еры? Каб гэта высьветліць, у аўдыторыі Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту выправіўся Франак Вячорка.
(Дзяўчына: ) “Мне здаецца, звычайны шараговы студэнт ня будзе здольны знайсьці розьніцу між Казуліным і Стражавым. Адзінае, што калі мы вучыліся пры Казуліне, то не адбывалася, прынамсі, нічога дрэннага. А цяпер, пры Стражаве, пачалася такая ўсеагульная, татальная ідэалягізацыя”.
(Карэспандэнт: ) “А як асабіста вы ставіцеся да старту яго палітычнай кампаніі і спробы стаць адзіным кандыдатам ад дэмакратычных сілаў?”
(Дзяўчына: ) “Тое, што чалавек можа зьмяніць свае меркаваньні, я веру. І калі чалавек прапрацаваў пэўную колькасьць гадоў з Лукашэнкам і зьмяніў да яго стаўленьне, то, я лічу, у гэтым няма нічога дзіўнага”.
(Хлопец: ) “Што да палітычных пэрспэктываў спадара Казуліна, ня можа ня цешыць, што ён заангажаваўся ў палітычную дзейнасьць. Ня можа ня цешыць мяне як прыхільніка сацыял-дэмакратаў, што ён стаўся прыхільнікам сацыял-дэмакратычнага лягеру. Але мне падаецца, што ягоныя пэрспэктывы сумнеўныя. Перш за ўсё як былога паплечніка прэзыдэнта. Па-другое, няясна, з чым ён выступае, і некалькі апошніх выказваньняў і інтэрвію мяне насьцярожылі. Гэта значыць, усе ягоныя дэклярацыі ня вельмі шчырыя. Тое, што ён можа стацца пэрспэктыўным кандадатам, так. Тое, што ён можа стацца маім кандыдатам, не”.
(Хлопец: ) “Мне падаецца, большасьць студэнтаў, як я сам, не падтрымліваюць спадара Казуліна за яго былую дзейнасьць, таму што я ведаю, што пры ім праводзілася русіфікацыя БДУ, нават філфак быў русіфікаваны, што для мяне вельмі-вельмі дрэнна. Таму асабіста я яго не падтрымліваю, шмат маіх сяброў таксама”.
(Карэспандэнт: ) “За Казуліным, кажуць, былі больш дэмакратычныя парадкі: не было ідэалёгіі, больш свабодна пачуваліся студэнты. Ці пойдуць падтрымаць студэнты яго кампанію?”
(Хлопец: ) “Мне падаецца, што яго падтрымае некаторыя калькасьць студэнтаў, але гэта будзе адсоткаў 30 тых, хто вучыцца цяпер у БДУ. Я якраз прытрымліваюся меркаваньня, што ён даволі запэцканы чалавек”.
(Карэспандэнт: ) “Нядаўна Казулін вылучыў сваю кандыдатуру на адзінага дэмакратычнага кандыдата. Як моладзь да гэтага паставілася?”
(Хлопец: ) “Моладзь да гэтага паставілася, мякка кажучы, досыць стрымана, калі ўвогуле не варожа. Таму што, скажам, я і мае аднагодкі, мае сябры, яны сутыкнуліся з самім Казуліным, яны ведаюць, што гэта за чалавек. Пры ім, з гаспадарчага гледзішча, БДУ, вядома, стаў вельмі моцным. Але з гледзішча студэнцкіх свабодаў, гэта быў досыць складаны пэрыяд. Усе памятаюць, што менавіта Казулін казаў, што дэканы нясуць пэрсанальную адказнасьць за тое, калі іхных студэнтаў зловяць на мітынгах. Да Казуліна яшчэ ставяцца як да чалавека менавіта лукашэнкаўскага”.
Гаворкі пра групу падтрымкі
Ад палітычных баталіяў вернемся да штодзённага жыцьця. Дакладней будзе сказаць, да спартовай яго часткі. 14 дзяўчат стварылі групу падтрымкі хакейкай каманды “Юнацтва”. Ідэю яны падгледзелі ў Злучаных Штатах Амэрыкі. Там у баскетболе і амэрыканскім футболе перапынак між спаборніцтвамі сваімі танцамі запаўняюць пекныя паненкі спартовай зьнешнасьці. У беларускіх рэаліях дзяўчаты выбралі цалкам мужчынскі хакей. І разам з гэтым яны ўвайшлі ў спартовую гісторыю краіны як першая група падтрымкі. Дамо слова Тацяне — безь перабольшваньня сапраўды гістарычнай постаці.
(Тацяна: ) “Што датычыцца нашай групы падтрымкі, мы зьявіліся ў мінулым годзе, мінулым летам, у верасьні. Кіраўніцтва хакейнага клюбу “Юнацтва” знайшло нашага мэнэджэра, Натальлю, а паколькі калісьці даўно мы ўсе з Натальляй займаліся народнымі танцамі, яна знайшла нас. Потым быў шэраг шматлікіх рэпэтыцыяў, мы прыдумвалі розныя зьвязкі, ну а потым пайшла ўжо практыка”.
(Карэспандэнт: ) “А зьвязкі — гэта нейкі прафэсійны слэнг ці што?”
(Тацяна: ) “Амаль што так. Зьвязкі — гэтак называюць маленькія танцы. Гэта такія камбінацыі, якія танчым у перапынках паміж гульнямі. Можна сказаць, што мы спрабуем укласьці ў аснову нейкія народныя рухі альбо іншыя кірункі ў танцах. Але мы ўсе нашыя камбінацыі ў танцах прыдумляем самі, вельмі ганарымся гэтым”. Прафэсійная акадэмічная праграма, але мы ўсё дапаўняем нашым настроем, і, я лічу, што атрымліваецца такі добры мікс”.
(Карэспандэнт: ) “Якая асноўная мэта група падтрымкі, навошта яна існуе?”
(Тацяна: ) “Група падтрымкі, яна існуе для таго, каб завесьці залю, а таксама аб’яднаць хакеістаў і фанаў. Бо менавіта мы заводзім фанаў, фаны заводзяць хакеістаў. Хакеісты забіваюць галы, і ўсё атрымліваецца добра. А яшчэ, калі мы прыходзім на гульні і бачым фанатаў “Юнацтва”, таксама фанатаў нашых супернікаў, якія спачатку заўзеюць супраць “Юнацтва”, а напрыканцы гульні мы ўжо бачым, што яны перайшлі на наш бок. Нам вельмі прыемна становіцца, і мы лічым, што мы дамагліся сваёй мэты. Галоўная прыкмета — гэта лічбы на таблё: калі “Юнацтва” перамагае, значыць, мы свае мэты дасягнулі. Нам падабаецца хакей. Мы ўжо крышку разьбіраемся ва ўсіх тонкасьцях. Цяпер заўзеем за “Юнацтва”, вядома, сочым за вынікамі плэй-офу, ведаем ужо шмат імёнаў і прозьвішчаў саміх хакеістаў. Гэта вельмі цікава”.
(Карэспандэнт: ) “Нейкі спартовец, сапраўдная зорка і сапраўдны набытак каманды, за яго пачынаюць гандлявацца розныя клюбы, плацяць вялікія шалёныя грошы за тое, каб пазычыць гэтага гульца на адзін ці два сэзоны, каб ён прынёс камандзе ці то славу, ці то кубак, ці то званьне чэмпіёнаў. Усё гэта называецца спартовым трансфэрам. Вы маральна гатовыя, што аднойчы, у гэты пакой зойдзе прадстаўнік іншага клюбу і скажа: “Дзяўчаты! Давайце на сэзон да нас!” Што вы яму адкажаце?”
(Тацяна: ) “Мы яму адкажам, што мы былі і будзем групай падтрымкі клюбу “Юнацтва”, таму што нас задавальняюць тыя ўмовы, у якіх мы працуем. І я лічу, што “Юнацтва” бяз нас — як без свайго талісману — ня змогуць. Таму я болей, чым упэўнена, што яны нас нікуды не адпусьцяць. А мы ім таксама ня здрадзім”.
(Карэспандэнт: ) “А як наконт Нацыянальнай хакейнай лігі Канады і ЗША? Там жа болей, мне падаецца, пераможцаў, болей зорак...”
(Тацяна: ) “Калі расклад гульняў НХЛ ня будзе супадаць з раскладам гульняў у “Юнацтве”, мы, шчыра кажучы, можам разгледзець такую прапанову. Да таго ж НХЛ для “Юнацтва” не зьяўляюцца канкурэнтамі, таму нашае сумленьне будзе чыстае”.
Гаворкі пра бармэнаў
У нашай сталай рубрыцы “Моладзевыя прафэсіі” мянчучка Эмілія дзеліцца досьведам ад працы бармэнкай. Погляд на ўсіх нас з таго боку барнае стойкі.
(Эмілія: ) “Я працавала чатыры месяцы, таму што паступіла на завочнае, хацелася знайсьці працу — і пачала шукаць яе ў сфэры афіцыянтаў, бармэнаў, дзе ня трэба асаблівай спэцыяльнасьці”.
(Карэспандэнт: ) “За чатыры месяцы чаму вы навучыліся?”
(Эмілія: ) “Навучылася ўсім бармэнскім штучкам, у тым ліку розныя кактэйлі, кава...”
(Карэспандэнт: ) “Бармэнскія штучкі, гэта што такое? Звычайна ўяўленьне пра бармэна такое: гэта чалавек, які знаходзіцца за стойкай, які вельмі спрытна налівае з розных ёмістасьцяў напоі, у якога лётаюць бутэлькі ў паветры, і ён пасьпявае іх лавіць. Наколькі такі рамантычны вобраз стасуецца з рэчаіснасьцю?”
(Эмілія: ) “З аднаго боку, ён адпавядае рэчаіснасьці, таму што спачатку мне было цяжка працаваць з усімі гэтымі бутэлькамі, ведаць, які келіх для чаго. Але дзесьці праз адзін-два тыдні я навучылася ўсяму гэтаму. Тое, што бутэлькі лётаюць у паветры, гэта называецца фрыстайл. У нас было стандартнае кафэ, у нас не было фрыстайлаўскіх штучак”.
(Карэспандэнт: ) “Да вас падыходзіць чалавек, які ўжо добра выпіў і патрабуе яшчэ яму наліць. Паўстае дылема: наліць і зарабіць грошы альбо параіць гэтаму чалавеку выклікаць таксоўку і ехаць дахаты? Што вы звычайна рабілі?”
(Эмілія: ) “Нам нельга было абслугоўваць людзей, якія ўжо прыходзілі п’яныя. Калі людзі ўжо ўпіваліся ў нас, то мы ня мелі права ім адмовіць, таму што кліент заўжды мае рацыю”.
(Карэспандэнт: ) “Калі знаходзісься ў бары, атмасфэру самога бару і прысутных наведнікаў бачыш менавіта з гледзішча чалавека, які сядзіць за сталом. А калі знаходзісься сярод пэрсаналу, які абслугоўвае, абсалютна іншае адчуваньне аўдыторыі, іншы погляд на аўдыторыю. Якія эмоцыі выклікала тое, што вы бачылі?”
(Эмілія: ) “Я вельмі любіла назіраць за людзьмі, таму што ў гэтым таксама своеасаблівая цікавасьць ад працы, бо калі ты сустракаеш шмат людзей, усе розныя. І большая частка кліентаў — людзі неардынарныя. Кліенты прыходзілі і выпіць, і пазнаёміцца. Я ведала пару хлопцаў, якія кожны раз прыходзілі, шукалі новых дзяўчат. Мне так было сьмешна за імі назіраць. І празь некаторы час яны ўжо перш падыходзілі да мяне і пыталі: “Ну, ёсьць хто-небудзь сымпатычны?” Я так казала: “Ня ведаю, ну, мабыць, вунь тыя дзьве дзяўчыны, мабыць, можна зь імі пазнаёміцца”.
(Карэспандэнт: ) “Чаму вам было сьмешна назіраць за гэтымі хлопцамі?”
(Эмілія: ) “Мне заўсёды сьмешна назіраць за бабнікамі: ну як яны пачынаюць страляць вочкамі, як яны пачынаюць рабіць некаторыя жэсты, каб спадабацца, і ўсё такое”.
(Карэспандэнт: ) “З вамі спрабавалі завязаць нейкія кантакты, бліжэй пазнаёміцца?”
(Эмілія: ) “Нам нельга знаёміцца з кліентамі, але... Так. Вядома, спрабавалі пазнаёміцца. Сядзелі і не маглі адарваць сваіх вачэй. І ты ходзіш уздоўж гэтай барнай стойкі і ня можаш працаваць, таму што табе перашкаджае нейкі позірк, які замінае табе. Гэта раздражняе, таму што хочацца сканцэнтравацца на сваёй працы, і часу няма, таму што замоваў вельмі шмат. А кожны чалавек мае свой погляд на працу бармэна-афіцыянта. Яны думаюць, што афіцыянты і бармэны зарабляюць шмат грошай, што гэта так проста і своеасабліва. Я таксама так думала. Але грошай там ня так і шмат. “Гасьцінцаў” мы не забіраем. “Гасьцінец” мы аддаем усе, а потым іх, як быццам, дзялілі на ўвесь пэрсанал. Так што гэта таксама казка. Калі ты працуеш дванаццаць гадзінаў і ў цябе ні хвілінкі адпачынку, гэта таксама цяжка і надакучвае”.