Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украіна і Грузія падтрымалі новыя кіргіскія ўлады


БІШКЕК Украіна і Грузія заклікалі грамадзянаў Кіргістану пазьбягаць гвалту і канфрантацыі і дапамагчы новым уладам усталяваць дэмакратыю ў краіне. Міністры замежных справаў Украіны і Грузіі – Барыс Тарасюк і Саломэ Зурабашвілі – сёньня наведалі Бішкек, дзе сустрэліся з новым кіраўніцтвам Кіргістану. Тарасюк зачытаў зварот прэзыдэнтаў Юшчанкі і Саакашвілі да кіргіскага народу

(Тарасюк: ) “Паўтары гады таму на вуліцах Тбілісі людзі скандавалі – Грузія – адзіная краіна”. Праз год на вуліцах Кіева гучала – “Усход і Захад – разам”. Дык няхай на вуліцах Бішкеку сёньня гучаць словы – “Поўнач і Поўдзень разам”. Будзьце разам. Няхай сусед працягне руку суседу”

Украінскі і грузінскі міністар ад імя сваіх краінаў выказалі салідарнасьць з новымі ўладамі Кіргістану
XS
SM
MD
LG