Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Смалявічах пасьля пікету затрымалі “зуброўцаў”


Міхал Стэльмак, Менская вобласьць У Смалявічах сёньня ўвечары былі затрыманыя актывісты руху “Зубр”, якія праводзілі акцыю ў падтрымку Міхаіла Марыніча.

“Зуброўцы” ладзілі пікет на плошчы, дзе месьціцца будынак Смалявіцкага райвыканкаму. Яны трымалі ў руках партрэты асуджанага лідэра апазыцыі Міхаіла Марыніча. Ланцуг прастаяў каля 15 хвілінаў і быў разагнаны. Вось што паведаміў пра гэта актывіст руху Міхась Кандрашоў:

(Кандрашоў: ) “Было дзесяць чалавек. Выйшлі на плошчу. І калі ўсе зыходзілі ўжо дадому, пад’ехала дзьве машыны міліцыянтаў. Пагналіся і злавілі ад 4 да 7 чалавек”.

Як дадаў Кандрашоў, прозьвішчы затрыманых у Смалявічах актывістаў “Зубра” удакладняюцца, у асноўным гэта непаўнагадовыя.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG