Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Партрэт Папы ў Варшаве


Аляксей Дзікавіцкі, Варшава У той час калі ўся Польшча напружана чакае на кожнае паведамленьне з Ватыкану пра стан здароўя Папы-паляка, у цэнтры Варшавы проста на вуліцы быў усталяваны незвычайны партрэт Яна Паўла другога. Пра тое, чым гэты партрэт адметны расказвае наш карэспандэнт.

Усталяваны на рухлівым скрыжаваньні вуліцаў Маршалкоўскай і Сьвентакжыжскай ў цэнтры Варшавы вялізны, памерам 23 квадратныя мэтры, партрэт папы Яна Паўла Другога адразу кідаецца ў вочы. І адразу відаць у ім нешта незвычайнае.

Калі падысьці бліжэй, становіцца зразумелым у чым справа. Насамрэч партрэт Пантыфіка складаецца зь людзей, якія сфатаграфаваныя з вышыні птушынага палёту.

Аўтар працы – польскі мастак, які жыве ў ЗША Пётр Укляньскі, каб зрабіць такі здымак запрасіў 3,5 тысячы жаўнераў бразыльскага войска ды паставіў іх такім чынам на плошчы ў Рыа дэ Жанэйра, што атрымаўся профіль Папы.

Тыя з жаўнераў, што складалі твар Папы зьнялі кашулі, а тыя, што складалі галаўны ўбор і каўнер наадварот засталіся ў кашулях белага колеру.

Каб пабачыць твар пантыфіка трэба абавязкова адыйсьці на некалькі дзесяткаў мэтраў.

Пётра Ўкляньскі, чые працы нярэдка выклікаюць сур’ёзныя спрэчкі сярод мастацтвазнаўцаў, кажа, што і ў гэтай працы схаваны выклік.

“У Бразыліі войска выклікае пераважна нэгатыўныя рэакцыі ў грамадзтве, гэта сымбаль дыктатуры, а Папа гэта – сымбаль міру”, – кажа мастак.

Але гэтым разам, як выглядае, спрэчак вакол працы Пятра Ўкляньскага ня будзе. Палякі ўдзячныя яму, што гэты хай сабе і незвычайны партрэт зьявіўся ў цэнтры сталіцы ў час, калі ўся краіна зь непакоем і жахам сочыць за паведамленьнямі з Ватыкану.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG