Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рада Бясьпекі ААН прыняла новае рашэньне па Дарфуру


НЬЮ-ЁРК. Рада Бясьпекі ААН ўхваліла ўвядзеньне санкцый супраць тых, хто нясе адказнасьць за злачынствы супраць мірнага насельніцтва ў правінцыі Судану Дарфур. Рашэньне было прынятае, нягледзячы на катэгарычны пратэст суданскага ўраду. Санкцыі – забарона на выдачу візаў і замарожваньне банкаўскіх рахункаў – набудуць моц праз 30 дзён. На мінулым тыдні Рада Бясьпекі прыняла рэзалюцыю, у адпаведнасьці зь якой на поўдзень Судану будзе накіраваны 10-тысячны міратворчы кантынгент. Аднак дагэтуль Рада Бясьпекі ня можа вырашыць, які меры прыняць у правінцыі Дарфур.
XS
SM
MD
LG