Якія рэальна мэты акрэсьліваюць новым праектам Курэйчык, Халезін і тыя, хто зьбіраецца іх у гэтым пачынаньні падтрымліваць? Ці можна казаць, што гэта ў пэўным сэнсе “выклік”? Прынамсі, ініцыятары стварэньня “Свабоднага тэатра” трактуюць сытуацыю менавіта так. На іх погляд, гэтак жа як, прыкладам, мэдыйны рынак, на “чэсных” і “нячэсных” падзеленыя і творцы. Адным – беларускія і так званыя “саюзныя” прэміі, званьні, рэгаліі, “зялёнае сьвятло” на пастаноўкі і друкаваньне твораў; датычна іншых – поўнае ігнараваньне.
Вядомы як мастак і журналіст, а цяпер яшчэ і як драматург Мікалай Халезін перакананы, што хутка ўсё зьменіцца:
(Халезін: ) “Тут мы пачынаем новы праект сумесна з Малым тэатрам, з Ігарам Забарам. Калі ўсё атрымаецца, мы “запусьцім” праект, які мусіць цалкам зьмяніць сытуацыю з маладымі рэжысэрамі, драматургамі, акторамі, сцэнографамі”.
А ці няма тут проста элемэнту крыўды на асобных, цяпер, магчыма, і набліжаных да ўлады літаратараў, якія, трэба адзначыць, у свой час таксама вымушаныя былі мірыцца зь існаваньнем канкурэнцыі? Прыблізна на такое ж пытаньне Мікалай Халезін адказаў так: маўляў, можна доўга і занудна кагосьці апраўдваць, але сытуацыя з доступам маладых драматургаў і сцэнарыстаў, актораў да дзяржаўных тэатраў, як, зрэшты, і іх сьціплыя ганарары, ад гэтага ня зьменяцца. На парадак дня, дарэчы, ставіцца таксама і фінансавае пытаньне, і ў дадзеным выпадку ніхто не саромеецца гаварыць пра грошы адкрыта.
(Халезін: ) “Існуе Гільдыя драматургаў і сцэнарыстаў, якую мы заснавалі разам з Курэйчыкам, Карэліным і іншымі беларускімі драматургамі і сцэнарыстамі. Там абумоўлена, што мы за сваю працу хацелі б атрымліваць пэўныя грошы. А ў нас увогуле не прынята за гэта плаціць. Падыходы вельмі выбарныя. Прыкладам, Дудараў атрымлівае за “Вітаўта” ад запаўняльнасьці залі 25%, а ўсе астатнія – 5-7%. І вось гэтыя падыходы досыць дзіўныя”.
Паводле прадстаўнікоў Гільдыі драматургаў і сцэнарыстаў, цяпер тэатры “акупаваныя” ў бальшыні сваёй праверанай на лаяльнасьць “абслугай”, якая задавальняе цяперашнюю ўладу. А калі схіліць яшчэ на свой бок дырэктара тэатра (як гэта ўжо сталася з кіраўніком Купалаўскага тэатру, дэпутатам Палаты прастаўнікоў Генадзем Давыдзькам), то і спрадвечнае пытаньне – “на чыім баку інтэлігенцыя?” – можна здымаць.
Менавіта з той прычыны, як мяркуе Мікалай Халезін, што ў калятэатральную сфэру “ўклініцца” практычна немагчыма, аўтары ўсё часьцей мусяць прапаноўваць свае творы замежным, перадусім – расейскім тэатрам. Прыкладам, у таго ж Халезіна неўзабаве адбудзецца прэм’ера п’есы “Я прыйшоў” у Маскоўскім мастацкім акадэмічным тэатры. Андрэй Курэйчык скарыў Маскву яшчэ раней. Але ідэя стварэньня “Свабоднага тэатру”, якая публічна будзе агучаная сёньня на адмысловай прэсавай канфэрэнцыі, мусіць сытуацыю карэнным чынам выправіць, перакананы Мікалай Халезін.
(Халезін: ) “Дзяржаве трэба выконваць правілы, якія існуюць ва ўсім сьвеце. Тады ніхто ня будзе хадзіць ні ў які абыход… Але, насамрэч, ніводны беларускі тэатар ня выказаў пажаданьне ці зацікаўленасьць, прыкладам, у маёй п’есе. Апроч Малога тэатра, але Малы тэатар паводле фінансавых магчымасьцяў пакуль ня цягне гэты праект. Астатнія можа нават і “цягнуць”, але ніводны дзяржаўны тэатар не ініцыяваў нават абмеркаваньня самой тэмы”.