Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Больш за 1000 чалавек магло загінуць у выніку землятрусу


ВОСТРАЎ НІЯС (ІНДАНЭЗІЯ). Інданэзійскі Чырвоны Крыж паведамляе, што больш за тысячу чалавек магло загінуць мінулай ноччу ў выніку землятрусу на востраве Ніяс каля ўзьбярэжжа Суматры. Ратаўнікі паведамляюць пра масіўныя разбурэньні. Найбольш пацярпеў галоўны горад востраву Гунунг Сітолі з насельніцтвам каля 30 тысячаў чалавек, дзе бальшыня дамоў былі цалкам разбураныя. Землятрус сілаю 8,7 балаў адбыўся ўчора перад поўначчу. Штуршкі былі зафіксаваныя таксама ў Індыі, Малайзіі, Шры Ланцы і Тайляндзе.
XS
SM
MD
LG