Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Працягваюцца пошукі ахвяраў новага землятрусу ў Азіі


ДЖАКАРТА: Ратаўнічыя службы Інданэзіі працягваюць пошукі ахвяраў ўчорашняга землятрусу . Віцэ-прэзыдэнт Інданэзіі Мухамад Юсуф паведаміў, што ў выніку катаклізму на невялікай выспе Ніас ля ўзьбярэжжа Суматры загінулі ад адной да дзьвюх тысяч чалвек. Ён адзначыў, што вялікая колькасьць будынкаў на выспе поўнасьцю разбураныя, а іхныя жыхары могуць знаходзіцца пад руінамі. Сіла падземных штуршкоў склала амаль 9 балаў на шкале Рыхтэра. Экспэрты баяліся паўтору цунамі, аднак ніякіх прыкметаў высокай хвалі не было. Стан трывогі адклікалі акрамя Інданэзіі таксама Сры Лянка, Індыя і Тайланд. Тым на менш адразу пасьля землятрусу тысячы жахароў пакінулі свае дамы. Нагадаем, што ў выніку цунамі выкліканага землятрусам падобнай магутнасьці, 26 сьнежня летась загінулі, альбо лічацца прапаўшымі бяз весткі 300 тысяч чалавек. Каардынатар ААН-аўскай праграмы дапамогі ахвярам цунамі-Ян Эгэлянд заявіў, што што новы землятрус ускладніць арганізацыю гуманітарнай дапамогі ахвярам леташняй катастрофы.
XS
SM
MD
LG