Усіх затрыманых удзельнікаў апазыцыйнай акцыі, якая праходзіла ў Менску 25 сакавіка пад лёзунгамі адстаўкі Аляксандра Лукашэнкі, судзілі ў Цэнтральным судзе Менску. 25 сакавіка амонаўцы затрымалі 31 дэманстранта. У выніку затрыманьня Аляксандар Прушынскі шпіталізаваны і знаходзіцца ў 6-м клінічным шпіталі. Сярод затрыманых было шасьцёра непаўналетніх. Іх справы будуць разглядаць адміністрацыйныя камісіі ў райвыканкамах.
Апроч сяброў і сваякоў затрыманых у суд прыйшлі лідэр Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька, лідэр сацыял-дэмакратаў Мікола Статкевіч, лідэр “Маладога фронту” Павал Севярынец, а таксама Андрэй Клімаў.
Судзьдзя Валеры Есьман аштрафаваў Віктара Савіцкага на 50 базавых велічыняў (гэта 1 мільён 200 тысяч рублёў). У судзе яго чакала жонка з трохмесячным немаўляткам. Віктар так пракамэнтаваў гэты прысуд:
(Савіцкі: ) “Безумоўна, гэта істотна адаб’ецца на нашым сямейным бюджэце. Я маю маленькае дзіця. Вось я яго трымаю на руках. Вырасьцім. Вырасьцім нават, калі дадуць яшчэ некалькі такіх штрафаў, усё роўна вырасьцім”.
Астатніх 23 удзельнікаў шэсьця суд пакараў арыштамі ад трох да 15 сутак. Гэтым разам за выключэньнем чатырох чалавек у суд трапілі людзі, якія раней ня ўдзельнічалі ў вулічных акцыях. Яны прыехалі ў Менск з розных рэгіёнаў. Некалькі чалавек у выніку затрыманьня атрымалі чэрапна-мазгавыя траўмы. Маці Андрэя Баранава выклікала ў суд хуткую дапамогу, калі ўбачыла свайго сына. Мэдыкі адвезьлі яго ў шпіталь, дзе ён адмовіўся ад шпіталізацыі. Яму параілі зьвярнуцца ў паліклініку, але міліцыянты павезьлі хлопца зноў у суд.
(Баранаў: ) “У часе затрыманьня атрымаў удар па галаве. Пасьля гэта пачалі выяўляцца ўсе прыкметы на твары. Сьвядомасьці не губляў”.
Канстанціна Караля арыштавалі на 5 сутак. Было відаць, што хлопец зьбіты. На твары былі сінякі.
(Кароль: ) “Быў у шпіталі з чэрапна-мазгавой траўмай. Я буду прасіцца ў спэцпрыёмніку, каб мяне адправілі ў шпіталь, бо я кепска сябе адчуваю. Спачатку мяне ўдарылі ў патыліцу, потым ныркі, печань, пад дых… Потым мяне яшчэ ў аўтобусе недзе каля пятнаццаць хвілінаў “прэсавалі”. Намагаліся пласкагубцамі вырваць у мяне завушніцу зь языка. Казалі: “Высунь язык!” У мяне там завушніца. Калі не атрымалася, то вырвалі клок з барады”.
Вячаслава Сіўчыка тройчы прыводзілі ў кабінэт судзьдзі Ігара Ясіновіча, бо ён прасіў адваката. Нарэшце прысуд — 15 сутак арышту. Ён пасьпеў сказаць некалькі словаў Радыё Свабода:
(Сіўчык: ) “Абсалютна бязглузды суд. Нават сьведкі пабаяліся даваць паказаньні. Яны сьлёзна прасілі, каб судзьдзя зачытаў ім рапарт. Судзьдзя ім зачытаў рапарт. Яны пасьля цяжка блыталіся. На відэазапісе таксама нічога не было. Але, відаць, судзьдзя атрымаў загад, таму і даў 15 сутак, як і трэба было рабіць адразу. Ня трэба было гуляць у гульні, што ў Беларусі ёсьць суд. Асабліва кантрастава гэта выглядае, калі вернесься з Украіны. Я 25-га адтуль вярнуўся. Вось гэты бардак, што ў нас у Беларусі, трэба скончыць, бо колькі ж людзей можна катаваць?”
Мікола Статкевіч удзельнічаў у апазыцыйнай акцыі 25 сакавіка. Ён пазьбег затрыманьня. На ягоную думку, судовыя разьбіральніцтвы ёсьць дэманстрацыяй таго, што суд страціў сваю фармальную функцыю.
(Статкевіч: ) “Зразумела, што ў Беларусі ўжо няма правасудзьдзя ў палітычных справах. Ідзе імітацыя. Я думаю, што ўсе гэтыя тэрміны расьпісаныя напярэдадні, а судзьдзя можа толькі зьмяніць сытуацыю ў горшы бок, калі не спадабаліся яму паводзіны падсуднага. У Беларусі няма незалежнага сьледзтва, няма незалежнага суду. Я думаю, што папросту ёсьць група людзей, якія захапілі ўладу, якіх абвінавачваюць у забойствах. Яны і робяць тут, што хочуць”.
Карэна Акопава суд арыштаваў на 15 сутак, Вадзіма Таптунова і Антона Ціхановіча — на 10, астатніх удзельнікаў апазыцыйнай акцыі, сярод якіх Канстанцін Кароль, Дзяніс Краўчонак, Іван Быкоўскі, Зьміцер Гарбуноў, Георгі Байкоў, Сяргей Бяжанаў ды іншыя — на трое і пяць сутак арышту.