СКОП''Е: Паўторны тур муніцыпальных выбараў ў Македоніі разглядаецца як важнае выпрабаваньне палітычнай стабільнасьці ў краіне. Папярэднія вынікі галасаваньня маюць быць вядомыя яшчэ сёньня. Назіральнікі ад АБСЭ строга асудзілі першы тур выбараў 13 сакавіка. Некалькі інцыдэнтаў здарылася таксама падчас учорашняга другога туру выбараў. Паліцыя ў горадзе Куманава арыштавала двое людзей за зьнішчэньне выбарчых скрыняў, і затрымала 4-х чалавек за падтусоўку выбарчых бюлетэняў. У прыгарадзе Скоп''е група ўзброеных маладых людзей выкрала частку бюлетэняў і пагражала фізычнай расправай сябрам выбарчай камісіі. Муніцыяпальныя выбары ў Македоніі зьўляюцца важным крокам на шляху ажыцьцяўленьня мірнага дагавору, які закончыў сямімесячны ўзброены канфлікт паміж ўладамі і партызанкай этнічных альбанцаў.