Пікет быў дазволены ўладамі і прайшоў у самым цэнтры горада, каля кінатэатру “Радзіма”. Тым самым сябры Свабоднага прафсаюза пратэставалі супраць перасьледу прафсаюзных актывістаў.
Летась адразу некалькі прафсаюзных лідэраў як з Полацку, так і з Наваполацку былі звольненыя з працы. Сёлета такі ж лёс зазнаў яшчэ адзін сябра Свабоднага прафсаюзу. Гаворыць актывіст прафсаюзу адкрытага акцыянэрнага таварыства “Полацакшкловалакно” Мікола Шарах:
(Шарах: ) “Гэта першая акцыя Свабоднага прафсаюзу полацкага рэгіёну ў гэтым годзе. Сёньняшні пікет – пратэст супраць перасьледу рабочых за ўдзел у Свабодным прафсаюзе. Для многіх гэты ўдзел ужо скончыўся звальненьнем. І мы разьлічваем на тое, што гэтая акцыя будзе першай, але не апошняй у гэтым годзе, будзе традыцыя пачынаюць вясну з кампаніі за абарону сваіх правоў”.
Падчас акцыі распаўсюджвалася дэмакратычная прэса і ўлёткі з заклікам уступаць у шыхты Свабоднага прафсаюза.