ДЖАКАРТА. Большасьць ахвяраў цунамі 26 сьнежня – гэта жанчыны. Такія дадзеныя прыводзяцца ў справаздачы брытанскай гуманітарнай арганізацыі "Оксфам". У некаторых раёнах Инданэзіі і Шры-Ланкі колькасьць загінуўшых жанчынаў ў чатыры разы большая за мужчынаў. У выніку моцнага землятрусу і выкліканага ім цунамі ў краінах Азіі загінулі больш за 300 тысячаў чалавек, у тым ліку замежных турыстаў. Целы многіх дагэтуль ня знойдзеныя і не ідэнтыфікаваныя.