Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Румынія паскарае рэстытуцыю


БУХАРЭСТ. Як паведаміў прадстаўнік румынскіх уладаў, цяпер у Румыніі разглядаецца заканадаўства аб паскарэньні вяртаньня ўласнасьці, адабранай у габрэяў і іншых грамадзян за часамі Другой Усясьветнай вайны і пасьля яе. Мяркуецца, што закон будзе вынесены на разгляд парлямэнту ў траўні. Паводле некаторых ацэнак, вяртаньне ўласнасьці прыватнікам, каапэратывам і цэрквам будзе каштаваць Румыніі ад шасьці з паловай да адзінаццаці з паловай мільярдаў даляраў. Прапанаваны закон прадугледжвае грашовую кампэнсацыю там, дзе немагчыма вярнуць уласнасьць. Іншыя магчымасьці кампэнсацыі могуць прадугледжваць прадстаўленьне грамадзянам долі акцыяў у дзяржаўнай маёмасьці.
XS
SM
MD
LG