Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сваякі Марыніча патрабуюць прыцягнуць да крымінальнай адказнасьці кіраўнікоў Аршанскай калёніі


Алег Грузьдзіловіч, Менск Адвакаты Міхаіла Марыніча падалі ў Менскі абласны суд скаргу на вынесены яму прысуд. Тым часам сыны былога міністра працягваюць настойваць на завядзеньні крымінальнай справы паводле факту неаказаньня яму мэдычнай дапамогі ў Аршанскай калёніі.

25 сакавіка адвакаты Вера Страмкоўская і Валянціна Шаханцова накіравалі скаргу на імя старшыні Менскага абласнога суду Міхаіла Хоміча. Адвакаты працягваюць змаганьне за адмену прысуду, паводле якога Міхаіла Марыніча прызналі вінаватым у крадзяжы маёмасьці і асудзілі на 3,5 гады зьняволеньня. Сам Міхаіл Марыніч таксама не прызнае сваёй віны.

Сыны Міхаіла Марыніча працягваюць настойваць на завядзеньні крымінальнай справы супраць кіраўнікоў Аршанскай калёніі, якія, паводле некаторых меркаваньняў, не забясьпечылі аказаньня мэдычнай дапамогі Міхаілу Марынічу. Напярэдадні старэйшы сын Марыніча атрымаў з пракуратуры адказ на сваю скаргу, у якім сьцьвярджаецца, што падставаў для завядзеньня такой справы няма. Міхаілу Марынічу нібыта аказвалася патрэбная мэдычная дапамога з 4 сакавіка.

(Ігар Марыніч: ) “Гэта ўсё няпраўда. Ніякага мэдычнага агляду 4 сакавіка не рабілі і фактычнай дапамогі яму не аказвалі, лекаў не давалі. Гэта ён пацьвердзіў на сустрэчы з адвакатам. Яны проста выкручваюцца. Таму будзем настойваць на завядзеньні крымінальнай справы”.

Як адчувае сябе Міхаіл Марыніч цяпер, калі знаходзіцца ў рэспубліканскім турэмным шпіталі? Жонка экс-міністра Тацяна Баранава распавяла Радыё Свабода:

(Баранава: ) “Пакуль стан ягонага здароўя здавальняючы, як кажуць дактары, але яму насамрэч патрэбна лячэньне ў профільнай стацыянарнай бальніцы, куды яго, на жаль, не пераводзяць”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG