Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Танзаніі разьбіўся самалёт: 8 членаў экіпажу – беларусы – праўдападобна загінулі


RFE/RL Учора ўвечары ў Танзаніі разьбіўся транспартны самалёт, арандаваны малдоўскай авіякампаніяй “Airline Transport Incorporation”.

Паводле зьвестак Дзяржаўнай адміністрацыі цывільнай авіяцыі Малдовы, усе восем членаў экіпажу самалёта былі грамадзянамі Беларусі. Пакуль што яны лічацца зьніклымі бязь вестак.

Згодна з папярэдняй інфармацыяй, загружаны рыбаю самалёт пры ўзьлёце трапіў у вялікую чараду птушак, у выніку чаго адмовілі ўсе чатыры рухавікі машыны. Самалёт упаў у возера Вікторыя паблізу гораду Мванза.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG