Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Выбары прэзыдэнта Малдовы адбудуцца 4 красавіка


КІШЫНЁЎ: Сёньня адбылося першае паседжаньне парлямэнту Малдовы сфармаванага ў выніку выбараў 6 сакавіка.Дэпутаты абралі спікэрам пра-эўрапэйскага палітыка, міністра эканомікі Марыяна Лупу. Дэпутаты вырашылі, што 4 красавіка яны абяруць новага прэзыдэнта. 56 зь ліку 101-го месца мае ў парлямэнце камуністычная партыя ачольваная прэзыдэнтам Уладзімірам Вароніным. Апазцыйны альянс: Дэмакратычная Партыя і Народная Партыя Хрысьціянскіх Дэмакратаў кантралююць астатнія 45 месцаў, аднак перамовы паміж гэтымі дзьвумя партыямі былі сарваныя. Малдаўскія камуністы маюць большасьць у парлямэнце з 2000 году, а Ўладзімір Варонін займае пасаду кіраўніка дзяржавы з 2001 году.
XS
SM
MD
LG