ТЫКРЫТ. Ірацкая паліцыя пры падтрымцы амэрыканскіх вайскоўцаў захапіла лягер паўстанцаў паблізу возера Тартар на поўначы ад Багдаду. У ходзе бою забітыя 84 паўстанцы і ня менш як 12 ірацкіх паліцыянтаў. Паводле інфармацыі амэрыканскага боку, сярод паўстанцаў былі замежныя грамадзяне.