Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Цытаты мінулага – 23 сакавіка


Падрыхтаваў Зьміцер Падбярэскі Беларуская прэса розных гадоў 23 сакавіка

“Калгаснік Беларусі”, 1935 год:

“16 сакавіка ў калгасе “Окцябрская рэвалюцыя” (Грычынскі сельсовет, Менскі раён) былі дзве ўрачыстасці. Калгаснікі даведаліся пра ўзнагароджанне Беларускай Совецкай Рэспублікі і яе кіраўнікоў т.т. Гікало і Галадзеда ордэнам Леніна, у гэты-ж дзень калгас адзначыў яшчэ адну перамогу на шляху культурнага калгаснага жыцця — адчыніў у сябе хату-радзільню… Толькі калгаснае жыццё дало магчымасць выгнаць цемру, выкрасліць назаўсёды з вёскі забабоны, выжыць бабулек-знахарак, бабулек-павітух”.

“Советская Белоруссия”, 1965 год. Загад міністра абароны СССР маршала Р.Маліноўскага:

“На знак вялікай перамогі савецкага народу, выдатнага подзьвігу вучоных, інжынэраў, тэхнікаў і рабочых, якія забясьпечылі вывад на арбіту і працяглы палёт шматмясцовага касьмічнага карабля-спадарожніка “Ўсход-2” з экіпажам на борце ў складзе камандзіра карабля лётчыка-касманаўта палкоўніка Бяляева Паўла Іванавіча, другога пілёта лётчыка-касманаўта падпалкоўніка Лявонава Аляксея Архіпавіча і ўпершыню ў гісторыі выйсьце чалавека з карабля непасрэдна ў космас, загадваю: 23 сакавіка 1965 году правесьці салют дваццацьцю артылерыйскімі залпамі ў сталіцы нашай Радзімы — Маскве, сталіцах саюзных рэспублік і гарадах-героях”.

“Магілёўскія ведамасці”, 1995 год:

“Мяркуючы па ўсім, 14 траўня адначасна з выбарамі ў Вярхоўны Савет адбудзецца рэспубліканскі рэфэрэндум, які павінен будзе высьветліць меркаваньне народу Беларусі па чатырох праблемах: 1. Аб раўнапраўі расейскай і беларускай моваў. 2. Аб стаўленьні да цяперашняй дзяржаўнай сымболікі. 3. Аб эканамічнай інтэграцыі з Расеяй. 4. Аб унясеньні зьменаў у Канстытуцыю, якія далі б Прэзыдэнту права прыпыняць паўнамоцтвы Вярхоўнага Савету, калі апошні парушае заканадаўства. Дакладныя фармулёўкі пытаньняў будуць пазьней надрукаваныя”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG