Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Летась у сьвеце былі забітыя 78 журналістаў


ВЕНА. У справаздачы Міжнароднага інстытуту прэсы гаворыцца, што летась у сьвеце былі забітыя 78 журналістаў, у тым ліку на Блізкім Усходзе і ў краінах Азіі 54 журналісты. Толькі ў Іраку летась былі забітыя 23 журналісты. У справаздачы Міжнароднага інстытуту прэсы адзначаецца, што ў большасьці выпадкаў ўлады належным чынам не расьсьледавалі забойствы, і адказныя за іх не паўставалі перад судом. 2004 год быў найгоршым з таго часу, як Міжнародны Інстытут прэсы пачаў весьці такі маніторынг.
XS
SM
MD
LG