Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бобі Фішэр атрымае ісьляндзкае грамадзянства


РЭЙК’ЯВІК. Парлямэнт Ісьляндыі прагаласаваў за наданьне ісьляндзкага грамадзянства амэрыканскаму шахматысту Бобі Фішэру. За гэтае рашэньне прагаласавалі амаль усе дэпутаты, устрымаліся двое. 62-гадовы гросмайстар знаходзіцца ў Японіі. Яго чакае дэпартацыя ў ЗША паводле абвінавачаньня ў парушэньні міжнародных санкцыяў супраць былой Югаславіі, дзе ў 1992 годзе ён браў удзел у шахматным турніры. У Ісьляндыі Бобі Фішэр стаў чэмпіёнам сьвету ў 1972 годзе, калі выйграў у савецкага гросмайстра Барыса Спаскага.
XS
SM
MD
LG