Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На Гомельшчыне зафіксавалі тры выпадкі СНІД-тэрарызму


Казімер Яноўскі, Гомельская вобласьць Апошні час на Гомельшчыне публічна сталі гаварыць пра СНІД-тэрарызм. У Мазыры ВІЧ-інфікаваны мужчына абвінавачваецца ў сьвядомым заражэньні сваёй 35-гадовай сужыцелькі. Падобнае абвінавачаньне прад’яўлена пракуратурай і 28-гадоваму жыхару вёскі Цярэнічы Гомельскага раёну, які заразіў прынамсі дзьвюх жанчын.

Упершыню пра СНІД-тэрарызм загаварылі пры канцы 1990-гадоў у Сьветлагорску, дзе ВІЧ-інфэкцыя найбольш распаўсюджана. Распавядае хворы на СНІД 34-гадовы жыхар Сьветлагорску, які назваўся Валерам:

(Валер: ) “Адзін выпадак такі ведаю. Гэта было ў 1998 годзе. Адна тут такая ў Сьветлагорску дзяўчына была. Падаецца, яе звалі Наташа. Яна з брудным шпрыцам падыходзіла да жанчын і пагражала: “Калі ня здымеце для мяне завушніцы, я вас заражу СНІДам”. Гэта быў адзіны такі выпадак”.

Цяперашнія выпадкі тэрарызму выяўляюцца ў тым, што заражаныя на ВІЧ-інфэкцыю не папярэджваюць полавых партнэраў наконт свайго небясьпечнага дыягназу.

28-гадовы Яўген з Гомелю пасяліўся ў Цярэнічах блізу двух гадоў таму. Бацька яму тут купіў хату. Малады мужчына знайшоў сабе ў вёсцы сужыцельку, зь якой жыў увесь гэты час. Другой ягонай ахвярай стала 25-гадовая жанчына зь недалёкай суседняй вёскі. Яўген таксама не папярэдзіў яе, што хворы на СНІД. Таму раённая пракуратура і абвінаваціла мужчыну ў наўмысным заражэньні ВІЧ-інфэкцыяй абедзьвюх жанчын.

У Цярэнічах тым часам некаторыя вяскоўцы схільны вінаваціць саміх пацярпелых.

(Натальля: ) “Калі жанчына сумленная, яна ня будзе займацца гэтым з кім папала. Але калі такія жанчыны разбэшчаныя, дык яны не баяцца нічога”, — лічыць Натальля, жыхарка Цярэнічаў.

Мэдыкі кажуць пра вялікія псыхічныя зьмены ў паводзінах наркаманаў ды ВІЧ-інфікаваных людзей. Распавядае лекар-інфэкцыяніст ды псыхатэрапэўт са Сьветлагорску спадар Раманцоў:

(Раманцоў: ) “Пад уплывам наркотыкаў, пад уплывам СНІДу адбываюцца сур’ёзныя зрухі ў нэрвовай сыстэме, іншых органах і сыстэмах. Хворыя становяцца абыякавымі да жыцьця, і свайго асабістага, у прыватнасьці. Таму ёсьць парушэньні ў псыхіцы, у паводзінах такіх людзей”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG