Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Каля 60 чалавек правялі пікет ля консульства Беларусі ў Беластоку


Аляксей Дзікавіцкі, Беласток Сёньня ў Беластоку адбыўся пікет каля консульства Беларусі. Удзельнікі акцыі, якая прайшла ў межах канфэрэнцыі “Польшча-Беларусь” пратэставалі супраць парушэньяў правоў чалавека і ўзмацненья дыктатуры ў Беларусі.

У пікеце ўзялі ўдзел пераважна беластоцкія студэнты. Вось што сказала нашаму радыё адна з удзельніцаў акцыі.

(Студэнтка: ) “Думаю, што мы павінны самі ў сябе запытацца, ці робім мы што, каб дапамагчы нашым беларускім сябрам. Каб потым было магчыма дазволіць сабе паглядзець ім у вочы”.

Заявіла адна з удзельніцаў пікету каля консульства Беларусі ў Беларустоку, у якім узялі ўдзел каля 60 чалавек.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG