Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Партызанская школа” атрымала Гран-пры ў Польшчы


Аляксей Дзікавіцкі, Варшава Дакумэнтальны фільм “Партызанская школа” беластоцкага рэжысэра Юркі Каліны атрымаў Гран-пры шостых Міжнародных дзён дакумэнтальнага фільму “Ростані Эўропы”, што адбываюцца ў польскім горадзе Люблін.

Фільм Юркі Каліны прысьвечаны лёсу закрытага ўладамі беларускага гуманітарнага ліцэю – адзінай навучальнай установы ў Беларусі, дзе ўсе прадметы выкладаліся па-беларуску. Рэжысэр паказвае, як навучэнцы ліцэю вучацца цяпер у падпольлі, на прыватных кватэрах, у той час як будынак ліцэю надалей стаіць пусты.

Старшыня журы фэстывалю Марта Малятынская, гаворачы аб тым, чаму Гран-пры вырашана уганараваць менавіта фільм “Партызанская школа”, сказала: “Мова – гэта айчына. Тэма адзінай у Беларусі школы, якая мусіць працаваць у падпольлі з-за сваёй беларускасьці, ёсьць заклікам, скіраваным да міжнароднай супольнасьці”.

Адметна, што ў конкурснай праграме былі прадстаўленыя 32 стужкі з розных краінаў Эўропы на тэмы, зьвязаныя з памежжам, іміграцыяй, гістарычнай спадчынай.

Варта нагадаць, што Юрку Каліне, які зьняў таксама вядомы фільм “Апошні дыктатар Эўропы”, летась адмовілі ў выдачы беларускай візы.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG