Аляксандар Лукашэнка падчас урачыстасьцяў у Менскай япархіяльнай управе з нагоды 70-годзьдзя мітрапаліта Філарэта заявіў, што беларуская дзяржава заўсёды падтрымлівала і будзе падтрымліваць праваслаўную царкву. Ён зазначыў, што праваслаўе зьяўляецца “вядучай канфэсіяй у Беларусі” і выконвае значную ролю ў захаваньні стабільнасьці і міжканфэсійнага міру ў краіне.
Аляксандар Лукашэнка ўручыў мітрапаліту Філарэту Ордэн Дружбы народаў. Філарэт, адказваючы на віншаваньне, заклікаў да захаваньня нашчадкам “адзінства народаў Беларусі і Расеі”. Патрыярх Алексій ІІ ўзнагародзіў кіраўніка БПЦ ордэнам Серафіма Сароўскага першай ступені. Раней Філарэт быў узнагароджаны расейскім ордэнам “За заслугі перад Айчынай” чацьвертай ступені. Да юбілею мітрапаліта прымеркаваная выстава іканапісу Расейскай імпэрыі ў Нацыянальным мастацкім музэі.
Дваццаць сем апошніх гадоў мітрапаліт Філарэт (сьвецкае імя Кірыл Вахрамееў) працуе ў Беларусі. Ён перажыў пэрыяды масавага атэізму і ганеньняў на царкву, рэлігійнага рэнэсансу канца 1980-х, беларусізацыю грамадзтва і царквы. Быў дэпутатам Вярхоўнага Савету 12 скліканьня. Цяпер мітрапаліт Філарэт дзейнічае ва ўмовах моцнай падтрымкі з боку ўладаў і асабіста А.Лукашэнкі. На думку старшыні Таварыства беларускай мовы Алега Трусава, унёсак мітрапаліта Філарэта ў сучасную беларускую культуру істотны:
(Трусаў: ) “Філарэт — гэта першы кіраўнік РПЦ на тэрыторыі Беларусі, які яшчэ ў час перабудовы актыўна ішоў на пэўныя рэформы. У параўнаньні зь іншымі япіскапамі ён чалавек намнога больш адукаваны і памяркоўны ў адносінах да беларушчыны”.
Паводле спадара Трусава, заслуга Філарэта ў тым, што ён меў непасрэднае дачыненьне да стварэньня копіі крыжа Эўфрасіньні Полацкай, што пры ім адраджаліся храмы і манастыры, што зьявіліся дзясяткі беларускамоўных сьвятароў. Тое ж, што мітрапаліт Філарэт набліжаны да ўлады і асьвячае пэўныя дзеяньні А.Лукашэнкі, Алег Трусаў назваў памылкай.
(Трусаў: ) “Кіраўніцтва яго ў Маскве, хоць ён і мае аўтаномію, але ён не аўтакефальны. І я думаю, што каб палітычная сытуацыя ў краіне была іншая, то адпаведна і дзеяньні яго былі б іншыя”.
Кіраўнік Беларускага ПЭН-цэнтру Лявон Баршчэўскі адзначае, што шчыльныя адносіны з уладамі — агульная праблема праваслаўнай царквы ў сьвеце, а ня толькі мітрапаліта Філарэта.
(Баршчэўскі: ) “Гэта тып расейскага інтэлігента, які ніколі ня стане ў глыбіні душы беларусам. З другога боку, на ўзроўні рацыянальным ён разумее і тое, што ў царкве павінна гучаць беларуская мова, але калі самі беларусы ня робяць дастатковых намаганьняў, то ён іх таксама ня будзе рабіць”.