Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Вільні праходзіць выстава менскай мастачкі Вольці Порах


Тацяна Поклад, Вільня Ад пачатку гэтага тыдню ў Вільні пачынаюцца імпрэзы, прысьвечаныя Дню Волі. Сёньня ў адной з галерэяў у старым горадзе адбудзецца адкрыцьцё выставы маладой менскай мастачкі Вольці Порах.

Вольця Порах два гады таму скончыла Нацыянальны гуманітарны ліцэй імя Я.Коласа, цяпер зачынены беларускімі ўладамі. Ліцэй двойчы прыяжджаў у Вільню ў поўным складзе на вучнёўскую сэсію. Цяпер адна зь віленскіх мастацкіх галерэяў у цэнтры Вільні бясплатна вылучыла залю для выставы выпускніцы Ліцэю. Музычнае аздабленьне да адкрыцьця выставы ладзіць таксама выпускніца коласаўскага ліцэю Тэда Лі са сваёй групай.

Свой стыль Вольця Порах называе экспэрымэнтальным. Яна працуе пастэльлю, тушшу, акрылавымі фарбамі. Раней яе працы выстаўляліся толькі аднойчы – на сумеснай з фатографамі выставе ў Менску.

Прадстаўнікі галерэі, дзе ня раз ладзіліся выставы беларускіх мастакоў, кажуць, што працы Вольці Порах адметныя сваёй яскравасьцю, што гэта “вясёлыя працы, у якіх ёсьць і пошук, і выклік”. Сама мастачка кажа, што выклік гэты, бадай, найперш самой сабе, а тое, як яна вызначае ідэю выставы, як мяркуюць арганізатары, досыць сымбалічна для Дня Волі:

(Порах: ) “Ідэя, увогуле, такая, што ў кожнага чалавека ёсьць свае фантазіі, якія яго ўлагоджваюць, песьцяць, даюць яму шмат яму радасьці... і адказы на пытаньні, якія людзі сабе задаюць і шукаюць менавіта для сябе: нейкай адпаведнасьці у сусьвеце, ня тое што месца нейкага, але – пошук таго, ня ведаю чаго, але калі знайду, то зразумею, што гэта – менавіта тое, што мне патрэбна”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG